Студыя “LÖS” у Варшаве – праект беларускіх музыкаў. Цяпер тут адбываюцца рэпетыцыі, можна ладзіць канцэрты-кватэрнікі, а яшчэ – жыць.

Але ці проста ў Польшчы ўтрымліваць такое памяшканне? І якую перспектыву мае студыя? Пра гэта прадстаўнікі пляцоўкі распавялі нашаму радыё:
Больш пра гісторыю стварэння пляцоўкі, яе сённяшнія адметнасці і людзей, якія ствараюць атмасферу на месцы, сузаснавальнік студыі Стас Ламакін, гукарэжысёр, фатограф, відэограф Антон Шніп і музыка Стас Мурашка раскажуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Перадача выйдзе ў эфір у суботу, 5-га красавіка, у 15:05 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






