Беларускі музыка Раман Арлоў ладзіць у Варшаве караоке пад жывы акампанемент. Традыцыйна выступы адбываюцца па вечарах у пятніцу і суботу на тэрасе Scena Chmielna. «Гэтыя імпрэзы ў мяне асацыююцца з… маладосцю», – распавёў нашаму радыё артыст.
Пра выступ на адной сцэне з гуртом Deep Purple, досвед пастаноўкі беларускіх мюзіклаў у Варшаве, а таксама асабістыя погляды на жыццё Раман Арлоў распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай «Маніфест». Перадача выйдзе ў эфір у суботу, 13-га ліпеня, у 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя