
Сяржук Доўгушаў – беларускі спявак, мультыінструменталіст, заснавальнік арт-рэзідэнцыі “Дом творцаў” і гурту Kasary – ладзіць шмат падзей, прысвечаных захаванню фальклору. Што змянілася ў эміграцыі?
Пра гэта музыка распавёў нашаму радыё:
Пра сваю сувязь з гуртом Irdorath, гісторыю стварэння мужчынскага калектыву і стаўленне да краўдфандынгу Сяржук Доўгушаў распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 17-га жніўня, у 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






