Беларуская спявачка Наталля Лёгкая (яна ж – Берта) аднаўляе сваю музычную дзейнасць у Варшаве. Вяртаннем на сцэну артыстка лічыць імпрэзу, прымеркаваную да ўласнага Дня Нараджэння. “Традыцыя ладзіць гэтае свята цікава, у мяне з’явілася даўно”, – распавяла нашаму радыё Наталля.

Больш пра сваё жыццё і творчасць Наталля раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 4-га траўня, у 15:06 па польскім часе (16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя