
Вольга Шніп – беларуская музыка і выкладчыца вакалу, якая цяпер жыве ў Варшаве. Ужо ў эміграцыі яна стварыла праект Olia Shnip Band. Цяпер жа прэзентуе новы калектыў “Nocne ptaki”. “Нашыя песні будуць на польскай мове, але беларускі дух у іх таксама можа адчувацца”, — адзначыла яна. Артыстка распавяла нашаму радыё пра стаўленне не толькі да мовы, але і ночы:
Больш пра новае жыццё калектыву і іншыя праекты Вольга Шніп распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 8-га лютага, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя