Беларускаму пратэсту – 5 год. Многія прыгадваюць старт супраціву як час салідарнасці, моцы і прыгажосці. У тым ліку і дзякуючы дваровым канцэртам музыкаў. Нямала іх адыграў і рок-артыст Піт Паўлаў. Цяпер ён прызнаецца: “Кожная такая імпрэза была рызыкоўнай”.

Больш пра тую самую атмасферу, розніцу паміж 2020 і 2025 Піт распавядзе ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў панядзелак, 11-га жніўня. Пачатак праграмы – у 14:10 па польскім часе
Беларускае Радыё Рацыя






