28 лютага ў Варшаве адбылася цырымонія ўзнагароджання беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас». Цяпер яе сузаснавальнікі – крытыкі Тарас Тарналіцкі і Ірэна Кацяловіч – працягваюць атрымліваць водгукі пра івэнт і ўжо рыхтуюцца да наступнага. Сваімі думкамі яны падзяліліся з нашай журналісткай Марынай Савіцкай.
Ці можа «Чырвоны верас» стаць часткай прэміі «Оскар»? Якія стужкі варта паглядзець беларусам у першую чаргу? Чые прамовы на прэміі сталі найбольш яркімі? Пра гэта і не толькі – у праграме “Мы бачым”, якая выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў сераду, 18-га сакавіка. Пачатак перадачы – у 14:10 па польскім часе.
















Беларускае Радыё Рацыя






