Сям’я Фіёнікаў добра вядомая на Падляшшы. У іх музеі “Малой Бацькаўшчыны” ў Студзіводах яны ладзяць разнастайныя імпрэзы, выступаюць сваімі гуртамі “Жэмерва” і “Асочнікі” на розных канцэртах і фэстах. Да таго ж Дарафей Фіёнік яшчэ з’яўляецца і суарганізатарам фестывалю, які штогод ладзіцца ў Вільні Таварыствам беларускай культуры ў Літве на чале з Аляксандрам Адамковічам “Беларусь старажытная”.

Пра гэты фэст, пра зацікаўленасць моладзі ў беларускай культуры і супрацу з новай хваляй эмігрантаў з Дарафеем Фіёнікам размаўляе Таццяна Смоткіна:
Цалкам на хвалях нашага радыё перадача прагучыць у 16.10 па беларускім часе, у Польшчы – на дзве гадзіны раней – у 14.10.
Белапускае Радыё Рацыя






