У Варшаве пакажуць дакументальную п’есу “Маю нахабства быць”, прысвечаную беларускім палітвязням. Падзея адбудзецца 6-га кастрычніка ў 15:15 на пляцоўцы Witryna Domu Wschodniego у рамках фестывалю “Рэха Любімаўкі”.
“Рэжысёрам пастаноўкі выступіў Андрэй Новік”, – распавяла аўтарка твору Дзіяна Балыка:
Больш пра твор і сваё жыццё ў эміграцыі Дзіяна Балыка раскажа ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 4-га кастрычніка. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе (у 21:30 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя