
У Варшаве беларуская культурная пляцоўка “Прастора” запусціла дабрачынны аўкцыён «Свята будзе!». Падчас яго можна набыць унікальны арт-аб’ект ад розных мастакоў, а за сабраныя грошы 29 снежня ў сталіцы Польшчы зладзяць імпрэзу для беларускіх дзетак. Распавядае суарганізатарка падзеі, прадстаўніца пляцоўкі Ганна Прышывалка:
Больш пра аўцыён Ганна Прышывалка раскажа ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 13-га снежня. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя