У Беластоку прайшлі раённыя элімінацыі конкурса «Беларуская песня» для школьнікаў. Адным з удзельнікаў конкурсу стаў музыка, былы кіраўнік ансамбля «Хутар» Ян Карповіч.

З дзецьмі Ян Карповіч займаецца ўжо пяць гадоў і за гэты час зразумеў – каб перадаць моладзі веды і любоў да роднай культуры, трэба быць чулым.
Больш пра гітарны гурток з гміны Гарадок, а таксама пра музычную культуру Падляшша Ян Карповіч распавядзе ў праграме «Мы бачым». Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 19-га траўня. Пачатак праграмы – а 16:10 па польскім часе (а 17:10 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






