BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: кросны Яўгена Маркевіча

Доктар па прафесіі і ткач на кроснах па прызванню – Яўген Маркевіч ужо больш двух дзясяткаў гадоў тчэ на кроснах капы ды дзяругі, як некалі гэта рабілі яго бабулі ды прабабулі на Гарадзеншчыне.

Яўген пачынаў ткаць на кроснах у сваёй роднай Лідзе, а зараз працягвае гэтым займацца ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве Польшчы, куды перабраўся некалькі гадоў таму.

Цалкам гутарку нашага калегі Юрася Дзяшука з Яўгенам Маркевічам слухайце на хвалях нашага радыё ў перадачы “Мы бачым” сёння ў 14:10 па польскім часе і ў 15:10 па часе беларускім. А таксама паўтор увечары ў 20:30 па польскім часе і на гадзіну пазней па беларускім. Альбо ў паўторы ў аўторак заўтра раніцаю а 9:30 па Польшчы і а палове на 11-ю на тэрыторыі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя