Аўдыявыдавецтва “Audiobooks.by”, якое нядаўна ў супрацы з іншымі ініцыятывамі прэзентавала пераклад “Марсіяніна” Эндзі Вэйера на беларускую мову, цяпер рыхтуе гукавы варыянт твору Максіма Знака “Зэкамерон”. На гэты раз – сумесна з Незалежнай тэатральнай групай “Купалаўцы”.

“Маё захапленне аўдыёкнігамі пачалося даўно”, – прызнаўся заснавальнік платформы Мікіта Белаглазаў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай:
Больш пра кніжную справу і аўдыёвыдавецтва Audiobooks.by Мікіта Белаглазаў раскажа ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 18-га кастрычніка. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе (у 21:30 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






