«Мяне часта папікаюць у жорсткасці твораў… Шмат хто з гледачоў яшчэ не навучыўся суперажываць і праз суперажыванне спазнаваць сапраўдныя дабро і зло». Так казаў беларускі мастак, выкладчык і «легенда» беларускай станкавай графікі Арлен Кашкурэвіч, які нарадзіўся 15 верасня 1929 г. у Менску. Развагі пра спадчыну беларускага графіка і агулам стан беларускага мастацтва ад культуролага Мікіты Моніча трапілі ў перадачу «Мы бачым», урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:
Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную 95-годдзя з дня нараджэння беларускага мастака, выкладчыка і «легенды» беларускай станкавай графікі Арлена Кашкурэвіча, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» заўтра, 15-га верасня, а 17-10 паводле беларускага часу. Адпаведна а 16-10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя