BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: OpTeamist Vocal Studio набірае вучняў

OpTeamist Vocal Studio ў Варшаве набірае вучняў на заняткі. “У нас у прыемнай атмасферы вы навучыцеся спяваць і ўдасканаліце свае веды”, – перакананыя выкладчыца, былая палітзняволеная Юлія Марчанка і кіраўнік беларускай установы Павел Трыпуць.

Яны распавялі, як творчасць уплывае на чалавека:

Дарэчы, у студыі існуе група для дзяцей палітвязняў, у ёй заняткі праводзяцца бясплатна. Пра гэтыя ўрокі і не толькі Юлія Марчанка і Павел Трыпуць распавядуць у праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 6-га студзея. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе (у 21:30 па беларускім).

Сачыць за дзейнасцю студыі можна ў інстаграм-акаўнце @opteamist_vocal_studio.

Беларускае Радыё Рацыя