BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Мы бачым»: пра беларускую адукацыю на Падляшшы

У новым выпуску перадачы «Мы бачым» — гутарым пра адукацыю беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы. Асноўнай тэмай стала чарговае паседжанне Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў у Сейме Польшчы і інфармацыя пра вывучэнне моваў меншасцямі.

Пра праблемы і перспектывы навучання беларускай мовы ў Польшчы распавядаюць сябра Камісіі Ігар Лукашук, пісьменніца Ганна Кандрацюк, а таксама педагогі — настаўніца пачатковай школы ў Беластоку Ганна Плашчынская і настаўніца пачатковай школы ў Орлі Ганна Франкоўская.

Цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную адукацыі беларускай меншасці на Падляшшы, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 17 лістапада, а 16:10 паводле беларускага часу — адпаведна, а 14:10 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя