BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Ванда Марцінш душ Рэйш

«Маланкі над Вільняй» – такую назву мае кніга віленскай паэткі-беларускі Ванды Марцінш душ Рэйш, якую яна выдала і прэзентавала нядаўна. Але гэтая метафарычная назва раскрывае і стан апошніх падзеяў у літоўскай сталіцы, у тым ліку і пытанне «ліцвінізму».

Паэтка, якая больш за 20 год пражыла ў Літве, тлумачыць, чаму ўзнікла гэтая спрэчка паміж літоўцамі і беларусамі і раіць, што з гэтым рабіць.

Больш падрабязнасцяў пра кнігу Ванды Марцінш душ Рэйш «Маланкі над Вільняй», творчасць, пераклады і актуальнае і спрэчнае пытанне ліцвінізму вы можаце паслухаць у перадачы «Мы бачым». Яна прагучыць на хвалях нашага радыё ў нядзелю, 31 сакавіка ў 16.10 па польскім часе і ў 18.10 па беларускім.

Беларускае Радыё Рацыя