Набліжаецца 100-годдзе з Дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Быкава – яно адбудзецца 19 чэрвеня. З нагоды юбілею ў розных гарадах і краінах пройдуць тэматычныя сустрэчы і спектаклі. Адбудзецца прэм’ера і ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. Пра яе нашаму радыё распавёў рэжысёр пастаноўкі Васіль Дранько-Майсюк:
Больш пра пастаноўку і значнасць асобы вядомага пісьменніка Васіль Дранько-Майсюк распавядзе ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 14-га чэрвеня. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе (у 21:30 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя