Музычную капэлу “Гоман” і дзіцячы гурт “Валошкі” стварыла ў Вільні творчая сямейная пара – Вольга і Мікалай Семенчукі. Яшчэ ў іх задумах адкрыць музычную школу ў першую чаргу для беларускіх дзетак у літоўскай сталіцы. Бо не ўсе беларускія сем’і могуць туды ўладкаваць дзяцей. А таксама ў музычнай школе змаглі б працаваць і настаўнікі музыкі, якія прыехалі ў Вільню з Беларусі.

Пра свае задумы распавядаюць Вольга і Мікалай Семенчукі:
Больш падрабязней пра творчасць, музычную капэлу “Гоман”, дзіцячы гурт “Валошкі”і планы надалей Вольга і Мікалай Семенчукі з Вільні раскажуць у праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя сёння, у нядзелю, 5 студзеня. Пачатак праграмы – у 18.10 па беларускім часе, у Польшчы – на дзве гадзіны раней – у 16.10. А па літоўскім часе праграма прагучыць у 17.10
Беларускае Радыё Рацыя