BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Мы бачым»: звычаі беларусаў напярэдадні Вялікадня і Радуніцы

Мы сустракаем чарговы Вялікдзень – светлае свята, за якім стаяць і страсныя, і жалобныя дні. Гэты час, калі асабліва востра адчуваюцца сувязі з тымі, каго ўжо няма побач. Бо за Вялікаднем 20-га красавіка адразу ідзе і Радуніца 29-га красавіка — дзень, калі жывыя прыходзяць да тых, хто пайшоў, і не з горам, а з цяплом памяці.

Фота з адкрытых крыніц

Чаму важна памятаць? Чаму пахавальныя традыцыі беларусаў – гэта не проста абрады, а частка глыбокай культуры, дзе боль і любоў сплятаюцца ў адзінае цэлае? Прапануем Вашай увазе ўрывак з перадачы «Мы бачым», прысвечанай акурат гэтым пытанням:

Цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную пахавальным рытуалам і звычаям беларусаў напярэдадні Вялікадня і Радуніцы, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 14-га красавіка, а 15-10 паводле беларускага часу. Адпаведна а 14-10 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя