Беларускія музыкі працягваюць ладзіць калядныя выступы. Хор вольных беларусаў “Гук цішы” – не выключэнне. Частку такіх святочных канцэртаў у Варшаве калектыў правёў ужо, але наперадзе – працяг.

Распавядаюць удзельнікі Хору Анатоль і Алена\:
Больш пра каляднае жыццё Хору і не толькі, вынікі году і ўплыў музыкі на жыццё Алена і Анатоль раскажуць у праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 3-га студзеня. Пачатак праграмы – у 20:30 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя