Вяртанне да Месяца 1 красавіка. Дзень, калі звычайна не вераць ніводнаму слову. Але менавіта ў гэты дзень людзі зноў паляцелі да Месяца. Гэта не жарт. Гэта працяг гісторыі, якая, здавалася, ужо скончылася.

Ад Apollo 11 — да новай спробы зразумець, навошта нам космас сёння. Пра палёт, які выглядае як дуга, а не як страла. Пра гравітацыю, якая ўжо не перашкода, а інструмент. Пра рух паміж Зямлёй і Месяцам — як паміж двума нотамі.
Гэта не пра тое, як даляцець. Гэта пра тое, як застацца. У «Хіба толькі Рэха» — космас, які зноў становіцца бліжэйшым. І пытанне, на якое пакуль няма адказу: што мы там шукаем.
Цалкам перадачу слухаўце сёння, 4 красавіка, у 16.05 польскага часу, або на гадзіну менш беларускага.
Беларускае Радыё Рацыя






