Піт Паўлаў запрашае на праграму “Хіба толькі рэха” – сёння яна прысвячаецца перапахаванню пісьменніка Сяргея Пясецкага.

Ён быў чалавекам памежжа — паміж мовамі і краінамі, паміж вайной і свабодай, паміж героем і злачынцам. У праграме — прамова Караля Наўроцкага, цытаты з «Каханка Вялікай Мядзьведзіцы», музыка з цыклу «Зброя. Золата. Кабеты», і асабістыя разважанні Піта пра час, лёс і выбар. Сяргей Пясецкі — чалавек, які прайшоў праз межы ўсіх межаў і, нарэшце, знайшоў вечны супакой у польскай зямлі:

Поўны выпуск слухайце сёння, 11 кастрычніка, пасля 14-й польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя






