BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “З Падляшша родам”: Януш Раманюк

Януш Раманюк родам з вёскі Збуч на Гайнаўшчыне, зараз жыве ў Варшаве. Яго туга па родным Падляшшы і музычныя зацікаўленні спрычыніліся да таго, што ён заснаваў музычны калектыў “Дэб’ют”. Зараз запісвае кружэлку з песнямі на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах. Выступаў ужо на народных фэстах. Нядаўна змаглі яго паслухаць госці беларускага фэсту «Рознагалоссе» ў Белавежы.

Бліжэйшую нядзелю з гуртом Дэб’ют і Янушам Раманюком змогуць пазнаёміцца слухачы Беларускага Радыё Рацыя ў перадачы Анны Шайкоўскай з сэрыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.

Перадачу з сэрыі “З Падляшша Родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце бліжэйшую нядзелю. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток