Героі бліжэйшай перадачы ў серыі «З Падляшша родам» – музыкі з калектыву “Добрыя Грайкі”, якія граюць і спяваюць ўжо звыш 10 гадоў. “Добрыя Грайкі” родам з Бельска-Падляшскага, там здабывалі навуку і жыццёвы досвед. Пачыналі сваю музычную кар’еру з удзелу ў “Беларускай песні”, дзе праспявалі дзве песні на словы Віктара Шведа “Бацькам” і “Жонка мая каханая”.
У складзе калектыву Кшыштаф Татарчук (лідар калектыву), Томаш Татарчук і Сашка.
Больш пра калектыў “Добрыя Грайкі” і пра іх музыку – слухайце ў чарговай перадачы Валі Лаеўскай ў серыі “З Падляшша родам” 5 траўня ў 12 05, паўтор перадачы – у суботу 11 траўня ў 17.05.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя