BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „З Падляшша родам“: Калектыў „Васілёчкі“

Цяжка без іх ўявіць якое-небудзь свята звязанае з культурай беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы. За 60 гадоў мастацкай дзейнасці хор даў звыш паўтары тысячы канцэртаў у Польшчы і за мяжой. Гаворка пра бельскія „Васілёчкі”. 12 кастрычніка ў Бельскім Доме Культуры хор адмысловым канцэртам з запрошанымі гасцямі і сваімі прыхільнікамі адсвяткавалі свой юбілей.

„Васілёчкам”, аднаму з самых доўгіх дзейных беларускіх народных калектываў на Падляшшы, будзе прысвечаная чарговая перадача Анны Шайкоўскай з серыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.

Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі „З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі” слухайце ўжо заўтра, 20 кастрычніка. Прэм’ера а 12:05 паводле польскага часу. Паўтор а 20:05.

Беларускае Радыё Рацыя