Гэты кавалак льнянога палатна ёсць адным з найважнейшых культурных атрыбутаў, які сведчыць пра самабытнасць народа, які пражываў на Падляшшы. Калісьці быў таксама своеасаблівым кодам, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Абрадавы «ручнік» ці «рушнык», як па-рознаму яго тут называюць, адыгрываў важную ролю ў паўсядзённым і святочным жыцці праваслаўных беларусаў Падляшша.

Пра сам ручнік і яго ролю ў найнавейшай перадачы Анны Шайкоўскай распавядуць этнограф з Падляшскага музея ў Беластоку – Аліна Дэмбоўская Янкевіч і народная майстрыха з Крывятыч – Вольга Несцерук.
Перадачу Анны Шайкоўскай з серыі « З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» слухайце ўжо заўтра. Прэм’ера а 12.05 паводле польскага часу. Паўтор а 20.05.


Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя






