BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „З Падляшша родам“: „Зуброўская бяседа“

Валя Лаеўская запрашае на свята ў вёсцы Зубры, якое адбылося ўжо 18 раз. Мерапрыемства яднае ўсе пакаленні выхадцаў з вёскі Зубры, што ў гарадоцкай гміне. Так адбываецца кожны год ў другую суботу жніўня, калі ўсе, хто звязаны з вёскай, сустракаюцца найперш на супольнай малітве, а пазней ладзяць бяседу з музыкай і танцамі. Свята ў Зубрах ці як некаторыя кажуць „Зуброўская бяседа“ ініцыяванае жыхарамі вёскі, за ўласныя сродкі.

Вось так гулялі пры „Добрых Грайках“ жыхары Зуброў.

Больш пра Свята ў Зубрах, якое праходзіць кожны год ў другую суботу ў жніўні, слухайце бліжэйшую нядзелю 25 жніўня а 12:05 і а 20:05. Паўтор перадачы ў суботу 31 жніўня а 17:05.

Беларускае Радыё Рацыя