
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч напярэдадні Калядаў правёў сустрэчу ў беластоцкім хабе «Новая Зямля». Ён павіншаваў беларусаў Беластока з усімі зімовымі святамі і перадусім з Калядамі, спяваў адпаведныя песні і чытаў калядныя вершы.
Цалкам сюжэт пра перадкалядную сустрэчу з Андрэем Хадановічам у Беластоку можна пачуць сёння ў аўтарскай перадачы Васіля Кроквы “Жыццё з літаратурай”.
Таксама ў праграме: Віктар Стахвюк успамінае адзначэнне Калядаў у дзяцінстве; Ірына Клімковіч – пра гісторыю каляднага свята; а таксама рэцэнзія на зборнік вершаў Міхала Анемпадыстава “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы”.
Пачатак перадачы – у 20.05 беларускага часу. У Польшчы на дзве гадзіны раей.
Беларускае Радыё Рацыя






