Украінская пісьменніца Леся Стэпавічка ў 2022 годзе выехала ў Польшчу і зараз жыве ў Любліне. «Я ўспрымаю эміграцыю не толькі як траўму, але і як досвед, які ты атрымліваеш, і потым зможаш прынесці на радзіму пры адбудове Украіны», – кажа Леся Стэпавічка. З ёй паразмаўляў Васіль Кроква.

Падрабязней размову з украінскай пісьменніцай Лесяй Стэпавічкай можна пачуць сёння ў аўтарскай перадачы Васіля Кроквы «Жыццё з літаратурай».
Таксама ў праграме:
- Размова з перакладчыцай Яаннай Бернатовіч
- У беластоцкім хабе «Новая зямля» адбыліся заключныя заняткі трэцяга сезону курсаў «Мова нанова»
- Рэцэнзія на кнігу Яшы Бурша «Прамень думкі»
Пачатак перадачы – у 19.05 беларускага часу. У Польшчы на гадзіну раней.


Беларускае Радыё Рацыя






