- Якія беларускія пісьменнікі выклікаюць зацікаўленне ў замежных выдаўцоў, у тым ліку ў Польшчы?
- Чаму перакладныя кнігі не заўсёды ўдала трапляюць да чытачоў?

На гэтыя пытанні адказвае літаратуразнаўца і перакладчыца Наталля Русецкая ў размове з Васілём Кроквам.
Падрабязней размову з перакладчыцай Наталляй Русецкай можна пачуць сёння ў аўтарскай перадачы Васіля Кроквы «Жыццё з літаратурай».
Таксама ў праграме:
- На моўных курсах «Мова Нанова» ў Беластоку гаварылі пра Васіля Быкава;
- Размова з перакладчыкам аповесці Васіля Быкава «Сотнікаў» Маркам Ваўжэвічам;
- Рэцэнзія на кнігу прыпавесцей Васіля Быкава «Пахаджане».
Пачатак перадачы – а 19.05 беларускага часу. У Польшчы на гадзіну раней.