
Рамуальд Мячкоўскі – паэт, журналіст, публіцыст, сцэнарыст і рэжысёр польскай нацыянальнасці, актывіст польскай абшчыны ў Літве, сузаснавальнік і галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «З-над Віліі».
«Мусім мацаваць сяброўскія адносіны тых народаў, якія некалі жылі ў Вялікім Княстве Літоўскім», – адзначае Рамуальд у размове для нашага радыё.
Падрабязней размову з рэдактарам часопіса «З-над Віліі» Рамуальдам Мячкоўскім можна пачуць сёння, 24.06.24, у аўтарскай перадачы Васіля Кроквы «Жыццё з літаратурай».
Таксама ў праграме:
- У Беластоку адбылася вечарына да 100-годдзя Васіля Быкава;
- Саша Філіпенка выступіў у Беластоку са сваім літаратурным стэндапам;
- Рэцэнзія на кнігу Уладзіміра Калесніка «Усё чалавечае».
Пачатак перадачы – а 19.05 беларускага часу. У Польшчы на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя






