BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Жыццё з літаратурай”

Адмысловай вечарынай адзначыла прафесар, доктар гістарычных навук і паэтка Святлана Куль-Сяльверстава сваё 65-годдзе ў беластоцкім хабе “Новая Зямля”. У сваім выступе яна распавяла пра Беларускую Акадэмію, ініцыятарам і стваральнікам якой з’яўляецца, а таксама чытала ўласныя вершы.

Цалкам размову з гісторыкам і паэткай Святланай Куль-Сяльверставай можна пачуць сёння ў аўтарскай перадачы Васіля Кроквы “Жыццё з літаратурай”.

Таксама ў праграме: Уладзімір Някляеў прэзентаваў сваю новую кнігу вершаў у Варшаве; чарговы сезон беларускага моўнага клуба пачаўся ў Гданьску; а таксама рэцэнзія на зборнік паэзіі Максіма Танка “За маім сталом”.

Пачатак перадачы – у 19.05 беларускага часу. У Польшчы на гадзіну менш.

Беларускае Радыё Рацыя