Андрусь Такінданг – беларускі музыка, вядомы па гуртах Recha і Harotnica. Цяпер артыст жыве ў Кракаве і працягвае займацца творчасцю там. Гэтымі днямі ён разам з удзельнікам бэнду Znak Stop Андрэем Лугіным ладзіць супольны тур: учора, у пятніцу, 13 чэрвеня, выступ адбыўся ў Варшаве, заўтра, 15 чэрвеня, чакаецца ў Вільні.

Як склаўся тандэм, Андрусь Такінданг распавёў нашаму радыё:
Больш пра сваё жыццё, беларускія месцы і імпрэзы ў Кракаве і не толькі Андрусь Такінганг распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 14-га чэрвеня, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).













Беларускае Радыё Рацыя