Applepicker (ён жа – Мікіта Арлоў) – беларускі музыка з Пінску, які цяпер жыве ў Варшаве. Менавіта яго нядаўна можна было ўбачыць з выступам на імпрэзе Czarna Owca Fest.

“Маё жыццё – шэраг незвычайнасцяў і цікавостак”, – распавядае артыст.
Пра назву праекта Applepicker, да якой датычная бабуля артыста, запал да творчасці і эміграцыйныя выклікі Мікіта Арлоў распавядзе ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 17-га траўня, у 15:06 па польскім часе (альбо 16:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя