BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Маніфест”: рэжысёрка Viktoria і музыкі Bahunka і CzesLove

Ужо сёння, 18 студзеня, у Варшаве адбудзецца эксперыментальная падзея, якая аб’яднае ў сябе як шаманскія матывы, так і паглыбленую камунікацыю з гасцямі імпрэзы. Забяспечваць адпаведны настрой на вечарыне будуць беларуска-польскія дзеячы: рэжысёрка Viktoria, а таксама музыкі Bahunka і CzesLove.

Нашаму радыё творцы распавялі, як знайшлі адзін аднаго і на падставе чаго пасябравалі:

Больш пра незвычайную падзею ў кавярні “Michelle”, свой творчы год і погляд на жыццё артысты распавядуць у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу,18-га студзеня, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя