Школа беларускай традыцыйнай культуры – ініцыятыва, якая ладзіць вечарыны і святы ў старажытным стылі, праводзіць тэматычныя музычныя заняткі і захоўвае спадчыну. Сёлета менавіта гэты калектыў забяспечыў забаўляльную праграму на каляднай імпрэзе ў Бельведэры і зрабіў прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму прэзент, які ў выніку прыцягнуў шмат увагі.

Пра дзейнасць Школы прадстаўніца ініцыятывы Наталка Гапановіч распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
Больш пра жыццё Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір у суботу, 24-га студзеня, у 15:05 па польскім часе (17:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






