BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс праграмы “Мы бачым”

Днямі споўнілася роўна пяць гадоў з моманту, калі ў Гародні падчас перадвыбарчага пікету быў затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі. У снежні 2021 года яго асудзілі на 18 гадоў зняволення. Некаторыя памятаюць актывіста не толькі як палітыка, але і чалавека, які разам з музыкам Сяргеем Kosmas выканаў песню «Муры».

Пра стварэнне той версіі кампазіцыі і стасункі з блогерам згадвае артыст.

Больш пра пратэстную дзейнасць, творчасць і жыццё Сяргея Kosmas раскажам сёння ў праграме “Мы бачым” на Беларускім Радыё Рацыя сёння, 4-га чэрвеня. Пачатак праграмы ў 14:10 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя