Фестываль абуджаных “Тутака” пад Беластокам адзначыў свой першы юбілей – 5-годдзе! Тры дні – шчыльнай праграмы, якая ўключала музычныя выступы, майстар-класы, дыскусіі, нефармальныя сустрэчы, акцыі ў падтрымку палітвязняў… За ўсім гэтым – безліч актыўных людзей, якія далучыліся да стварэння падзеі. Яркія моманты оўпэн-эйра прыгадваем у рэпартажы Марыны Савіцкай «Фестываль “Тутака”: у фармаце нон-стоп». Фрагмент рэпартажу прапануем паслухаць:

Слухайце рэпартаж Марыны Савіцкай «Фестываль Тутака: у фармаце нон-стоп» у аўторак, 15 ліпеня, на хвалі Беларускага Радыё Рацыя ў 14:10 па польскім часе (15:10 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






