Сёлета Беларускае грамадска-культурнае таварыства адзначае 70 гадоў сваёй дзейнасці на Падляшшы. За гэты час арганізацыя прайшла складаны і неадназначны шлях: ад савецкай формулы «нацыянальная па форме, сацыялістычная па змесце» да сучаснага пошуку ўласнага голасу, памяці і ідэнтычнасці ў вольным грамадстве, сярод этнічных беларусаў і беларускай дыяспары.
Юбілей БГКТ — гэта нагода не толькі для святкавання, але і для роздуму: пра тое, як фармавалася беларуская культурная прастора на Падляшшы, як змяняліся эпохі, пакаленні і сэнсы, і што з гэтага досведу застаецца важным сёння.

Пра гісторыю, супярэчнасці і жывую традыцыю, якая працягваецца нягледзячы на ўсе змены, распавядае рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага «Нацыянальная па форме, сацыялістычная па змесце», урывак з якога прапануем паслухаць паважаным слухачам:
Цалкам рэпартаж слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» 17-га лютага ў 16:10 паводле беларускага часу (14:10 паводле польскага).
Беларускае Радыё Рацыя






