Нядаўняе брытанскае даследаванне паказала, што далучэнне да мастацтва карыснае не толькі для здароўя і дабрабыту людзей. Так можна растлумачыць, чаму ў час Раства і Новага года месцы культуры становяцца цэнтрамі прыцягнення натоўпаў. У Беларусі, у лідарах наведвання ў гэты час, заўсёды быў Нацыянальны мастацкі музей, завітаць у які для многіх беларусаў зараз – цяжкая задача.
Экс-супрацоўнік музея, культуролаг Мікіта Моніч ласкава пагадзіўся па памяці правесці нас залямі зімовай экспазіцыі. Ягоны расповед і трапіў у святочную перадачу Вольгі Сямашкі «У Нацыянальны мастацкі на Раство», урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:
Гэта быў анонс, а цалкам святочную перадачу Вольгі Сямашкі «У Нацыянальны мастацкі на Раство», прысвечаную лепшым творам зімовай экспазіцыі Нацыянальга мастацкага музея Беларусі, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» заўтра, 7-га студзеня, а 09-05 паводле беларускага часу. Адпаведна а 07-05 па польскім часе.
Паўтор перадачы будзе 7-га студзеня: а 00-05 па беларускім часе і 22-05 па польскім адпаведна.
Падборка карцін, вакол якіх вядзецца гутарка ў перадачы:









Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі