На нашую думку, гэта сапраўды кропка. Альбом, што падсумоўвае шлях, думкі, час і маўчанне.
Як ён нараджаўся? Што засталося па-за гукамі? І як гучыць тое, што называецца апошнім словам гурта?

У новым выпуску аўтарскай праграмы Піта Паўлава «Хіба толькі Рэха» — гісторыя стварэння і запісу альбома «Кропка»:
Жывыя ўспаміны, працэс, атмасфэра, гукі — усё, што стаіць за гэтымі дванаццаццю трэкамі. Слухайце альбом цалкам — раней за ўсіх! Эксклюзіўна ў «Хіба толькі Рэха» на Радыё Рацыя.
Поўны выпуск перадачы выйдзе 1-га лістапада, пасля 14-й польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя






