Былы палітвязень і радыёвядучы Антон Бяляеў прэзентаваў сваю дэбютную кнігу «Как я провёл это лето», прысвечаную досведу зняволення.

Імпрэза адбылася ў чацвер, 5 лютага, пры поўнай залі ў Музеі Вольнай Беларусі.
«І ў мяне ўжо ёсць планы на наступныя творы», – распавёў пісьменнік.
– Ёсць дзве кнігі, якія былі задуманыя, адна вельмі даўно, другая – гэта працяг вось гэтай першай. Калі першая называецца «Як я правёў гэтае лета». Другая завецца «Як я правёў гэтую зіму». Гэта працяг у букавальным сэнсе. А трэцяя кніга зусім не турэмнай тэматыцы. Яна завецца «Легенды маленькага бару». І гэта такія навэлкі, гісторыйкі пра людзей, якія заходзяць у адно месца ў Менску, так, гэта адбываецца ў Менску, дзесьці ў цэнтры беларускай сталіцы. Усе гісторыі адбываліся ў розныя часы, але ўсе яны смешныя, файныя, іх лёгка чытаць.
Сярод гасцей імпрэзы-прэзентацыі было нямала былых зняволенных – калег па Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «Да Волі», чальцом якой з’яўляецца Антон.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






