3-га лютага ўжо традыцыйна адзначаецца Дзень падляшскай музыкі.
Пра сваё стаўленне да такога дня распавядае Антон Сіроцін, кіраўнік Беластоцкага музычнага клуба:
– Насамрэч даволі цяжка падзяліць музыку на польскую, падляшскую ці беларускую, ці нейкую яшчэ. Але, канешне, некаторыя асаблівасці ёсць. У гэтых асаблівасцях можа і ёсць тая нейкая культурная розніца, якая існуе паміж гэтымі культурамі.

Па словах музыкі, арганізацыяй канцэртаў у Беластоку займацца зусім не цяжка:
– Вось ужо за тры гады неяк удалося інтэгравацца ў мясцовую культуру. То бок гэта ўжо не з’яўляецца чымсьці дзіўным для жыхароў Падляшша.
Антону ўдалося сфармаваць вакол сябе музыкаў, якія дапамагаюць яму з правядзеннем канцэртаў.
Паслухаць частку гэтых музыкаў у Беластоку можна будзе ўжо 6-га лютага на вялікім канцэрце, калі да выступу шалёных паўакустычных Dzieciukou і неўтаймаваных Kurwadzikau далучыцца эксперыментальны праект беластоцкіх драпежнікаў — RASTATE.

Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






