BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Антон Сіроцін: Мы не зачыняемся, мы адкрываем новы сезон

У памяшканні Беластоцкага музычнага клуба на Легіяновай 14/16 адбыўся вялікі канцэрт з амаль дзясяткам удзельнікаў. Кіраўнік і заснавальнік музычнага клуба Антон Сіроцін лічыць гэты канцэрт новай прыступкай для дзейнасці клуба:

– Гэта было проста закрыццё гэтай крокі. А сезон мы распачалі вось так весела. Даволі шмат людзей. Дахалеры музыкаў, гэта ўсё рэзідэнты нашы, то бок нас стала больш за гэты год. З’явіліся новыя імёны – RASTATE, DA KOSTKA.

BIZON
BIZON

Па словах Антона новыя праекты маюць вялікі патэнцыял:

– RASTATE – гэта наогул такі рэгі-кор. Заўсёды цікава слухаць, калі міксуюць розныя накірункі музыкі. DA KOSTKA – гэта вельмі кранальны жаночы, амаль што сольны праект, але ў ёй таксама ёсць шмат невыказанага, і вельмі класна, што Даша адкрыла ў сабе яшчэ і спявачку, а не толькі паэтку. Мне гэта вельмі падабаецца.

Канцэрт скончыўся ў Беластоку познай ноччу, а сярод выступоўцаў былі BIZON, DA KOSTKA, PALYNSKI, DZYADZEN’KA, PAMIDORAU, VADANOSAVA, KURWADZIKI ды RASTATE.

DZYADZEN'KA
DZYADZEN’KA
Гурт DA KOSTKA
DA KOSTKA
PALYNSKI
PALYNSKI
VADANOSAVA
VADANOSAVA
Мастак Яраслаў Кірвель.
Яраслаў Кірвель
PAMIDORAU
PAMIDORAU
Гурт KURWADZIKI
KURWADZIKI
Гурт KURWADZIKI
KURWADZIKI

Беларускае Радыё Рацыя