BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Апошні сёлетні нумар “Нашага слова.Pdf”

Свет пабачыў сёлетні апошні нумар электроннага выдання “Наша слова. Pdf”. У ім шмат цікавых пераднавагодніх навін і матэрыялаў на самыя розныя тэмы.

Напрыклад, у снежні 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі педагога, журналіста, краязнаўцы Наталлі Анашкевіч “Герб горада Ліды – гісторыка-геральдычны помнік Беларусі”. Наталля Анашкевіч – аўтар некалькіх краязнаўчых кніг пра Ліду. Яе творчасць і праца з падрастаючым пакаленнем высока адзначана рознымі ўзнагародамі. Новая кніга Наталлі Анашкевіч прысвечана гісторыі геральдыкі горада Ліда. Для лідзян веды пра гісторыю герба Ліды, як галоўнага сімвала горада, з’яўляюцца актуальнымі і немалаважнымі, бо герб горада “Леў і ключы” мае багатую гісторыю і з’яўляецца ўнікальным гісторыка-геральдычным сімвалам.

Паведамляе “Наша слова” і пра тое, што 20 снежня 2023 года ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны жыццю і дзейнасці асветніцы, заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай.

Піша выданне і пра пісьменніка Аляксея Кулакоўскага, пра вандроўкі школьнікаў і настаўнікаў па цікавых мясцінах Беларусі і шмат іншых матэрыялаў.

Беларускае Радыё Рацыя