14 сакавіка ў Лодзі пройдзе творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Арцёмам Шуканавым – аўтарам пост-кіберпанк-рамана «Пентаквантар».

«Мне заўсёды было важна атрымліваць зваротную сувязь, нават калі кніга яшчэ не была надрукаваная, а трапляла ў рукі выдаўцоў», – адзначае аўтар.
– Першыя водгукі былі такой кропкай, калі я зразумеў – о, класна! Людзі пачыталі, людзям спадабалася, усё будзе добра. І далей гэтае добра я развіваў, неяк дапамагаў дзе можна, не перашкаджаў дзе трэба, і ўрэшце-рэшт кніга выйшла. Для мяне выхад кнігі не стаў нейкім шокам, сюрпызам, узрушэннем, феерверкам эмоцый. Не. На той момант гэта была ўжо праца ў пэўным рэчышчы, мне проста трэба было ўжо проста працаваць.
Як плануецца, удзельнікі сустрэчы паразмаўляюць з пісьменнікам пра тэхналогіі, штучны інтэлект, будучыню і ўсё тое, што робіць кіберпанк кіберпанкам. Таксама ў праграме – пытанні, дыскусія і аўтографы.
Падзея пройдзе на пляцоўцы MAL – Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168). Пачатак у 18:00. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






