BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Археолагі: першапачатковае засяленне Беларусі адбылося значна раней, чым меркавалася

Так лічыць дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вадзім Лакіза, піша БЕЛТА. Ён адзначыў, што за апошнія гады было здзейснена мноства знаходак, якія абсалютна інакш паказваюць пэўныя перыяды гісторыі.

“Раней давалі асцярожную ацэнку самай старажытнай стаянцы каля вёскі Огава. Спачатку 250 тысяч гадоў, потым не менш за 300 тыс. гадоў. Сёння мы гаворым аб тым, што ёй не менш за 400 тыс. гадоў, таму што з’яўляюцца новыя прыродазнаўчыя аналізы, дадзеныя” , – пракаментаваў навукоўца.