BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Археолагі праводзяць гістарычныя даследаванні Крэўскага замка

Экспедыцыя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча сумесна з ТАА “Белрэстаўрацыя” праводзіць археалагічныя даследаванні Крэўскага замка, паведамляе БелТА.

Крэўскі замак – помнік архітэктуры XIV стагоддзя. Каля Малой брамы вядуцца пошукі слядоў апор моста, які забяспечваў доступ з варот у двор замка. Археолагі знайшлі пласт з артэфактамі XVII стагоддзя.

Фота: БелТА