BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Археолагі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі Беларусі

Археолагі-навукоўцы Інстытута гісторыі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі Беларусі. Ім 11 тысяч гадоў. Яны знаходзяцца ў Крупскім раёне Менскай вобласці. З дапамогай ДНК-тэсту ўдалося дакладна ўстанавіць, што на востраве на возеры Сялява нашы продкі хавалі сваіх родных, пачынаючы з эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча.

© Photo: з асабістага архіву Аляксандра Вашанава

У эпоху мезаліту, а затым і неаліту яго засялялі людзі, ён быў паўвостравам, і толькі ў ХХ стагоддзі стаў востравам, што і адыграла на руку навукоўцам, піша “Спутник”. Знойдзеныя пахаванні могуць быць крыніцай каштоўнага ДНК-матэрыялу, а могуць і даць разуменне таго, якога росту і камплекцыі былі нашы продкі.

Даследаванні на згаданым востраве працягваюцца ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў. Магілу ўдалося знайсці каля двух дзесяцігоддзяў таму, але вызначыць, колькі ёй гадоў, удалося толькі цяпер.